Шэры Кот знайшоўся на Кастрычніцкай плошчы
Дзмітрый Казлоў (відэаблогер Шэры Кот) , якога сябры шукалі два дні, зараз вядзе прамую трансляцыю з Менску. Паволе аршанскага актывіста Ігара Казмерчака, ён атрымаў паведамленне ад відэаблогера, што ён на волі, прыехаў на акцыю супраць інтэграцыі з Расеяй, і турбавацца пра яго няма падставаў. Пра тое, чаму ён не некалькі дзён выходзіў на сувязь, і чаму ад ягонага імя прыходзілі дзіўныя допісы ў сацыяльных сетках, ён абяцаў патлумачыць пазней.
Знаёмыя бачылі Дзмітрыя Казлова ў стрыме Радыё Свабода і дзякуюць усім, хто адгукнуўся на просьбу дапамагчы высветліць ягоны лёс. Нагадаем, учора ў судзе Цэнтральнага раёну над ім павінны быў адбыцца суд, і таму былі апасенні, што відэаблогера забралі “на суткі”.
Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск