Шэсць чалавек загінулі на дарогах Беларусі за суткі
Снегапад стаў прычынай некалькіх буйных аварый у Беларусі. Самае жудаснае ДТЗ адбылося ў Гомельскім раёне. Тры таварышы вярталіся з рыбалкі, кіроўца не справіўся з кіраваннем і на поўным ходзе пратараніў сустрэчны мікрааўтобус. Кіроўца і пасажыры легкавіка загінулі на месцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай заносу маглі стаць летнія шыны.
Яшчэ адно лабавое сутыкненне адбылося ў раёне Валожына. Там загінула маладая пара, перадае АНТ. Усяго за суткі ў выніку аварый загінулі шэсць чалавек. «Ні ў якім выпадку нельга ісці на абгон – на дарогах калейнасць, – тлумачыць старшы інспектар па асаблівых даручэннях ДАІ Станіслаў Салавей. – Акрамя таго, кіроўцы павінны памятаць, што нельга рабіць рэзкіх манеўраў, ціснуць на педаль, калі аўтамабіль пайшоў у занос. Пешаходы, у сваю чаргу, павінны разумець, што слізкая дарога не дае кіроўцу магчымасць спыніцца нават за 10-15 метраў».
Фота tut.by