Шэсць экс-кандыдатаў у дэпутаты на Берасцейшчыне падалі скаргі



Шэсць экс-кандыдатаў у дэпутаты на Берасцейшчыне не згодныя з вынікамі галасавання. Яны падалі адпаведныя скаргі ў выбарчыя органы. Пра гэта паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін. „У асноўным звароты датычыліся фальсіфікацый выбараў,” – адзначыў эксперт.

– Калі я прысутнічаў на пасяджэнні, я пабачыў адну такую для мяне ўжо смешную рэч, таму што калі ты палітык, то павінен гэта ведаць, тым больш, калі шмат гадоў удзельнічаеш у гэтых выбарах. Начальнік юрыдычнага аддзела гарвыканкама, чалец камісіі, уносіць на разгляд камісіі пытанні: дык што, з пачатку трэба разглядзець пытанне пра тое, што выбары адбыліся, а потым ужо паглядзім гэтыя скаргі.

„Адразу бачна, што выбарамі кіравалі прадстаўнікі выканаўчай улады і ў апазіцыйных кандыдатаў не было шансаў на атрыманне мандату,” – падагульніў Уладзімір Вялічкін.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце