Шэсць Telegram-каналаў і чатаў прызнаны экстрэмісцкімі
Прадукцыя шасці Telegram-каналаў і чатаў прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Гаворка ідзе пра каналы «Сосны 97%» і «Кабушкіна/шышкіна/крупская/кулешова» і чаты «Магілёўка Драйв чат», «Шабаны // Бачыла», «Шарыкі (Партызанская). Новы чат раёна», «Gerasimenko squad».
Рашэнне прынятае судом па заяве пракуратуры Заводскага раёна Менска, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
