Дзяды-2016: шэсце ў Менску і мітынг у Курапатах
У Менску адбыліся традыцыйныя шэсце і мітынг з нагоды Дзядоў. Каля 150 удзельнікаў мерапрыемства прайшлі традыцыйным маршрутам – ад гадзіннікавана завода да урочышча Курапаты – месца пахавання ахвяраў рэпрэсій сталінскіх часоў. Над калоннай было шмат бел-чырвона-белых сцягоў і лозунгаў. Наперадзе людзі неслі вялікі крыж. Сярод тых, хто яго нёс, быў і першы намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі. Па яго словах, акцыя прайшла годна.
– Калі на пачатку акцыі паліў гэты халодны гадкі дождж, я падумаў, што хіба Бог свядома дае нам такое выпрабаванне. Але ніхто не сышоў. Наадварот, людзі толькі падыходзілі. Ведаеце, гэта нейкая дэманстрацыя, праяву моцнага духу. Крыж можна было адразу ўсталяваць у Курапатах, але людзі сказалі “не” – захацелі пранесці яго, спрычыніцца да ўсяго гэтага. Са Століншчыны прывезлі вялікі дубовы крыж, ён жа дарагі. Таму вось такі народны рух дае нам аптымізм.
У Курапатах прайшоў кароткі мітынг, быў зачытаны зварот лідара Кансерватыўна-хрысціянскай партыі Зянона Пазьняка. Удзельнікі памінальнай акцыі таксама ўсталявалі некалькі новых крыжоў-напамінаў пра бязвінных ахвяр тэрору 30-40-ых гадоў мінулага стагоддзя.
15:15 Ва ўрочышчы Курапаты арганізатары абвясцілі пра заканчэнне мітынгу, пасля якога ўсталююць крыжы, якія ўдзельнікі акцыі неслі падчас шэсця ў Менску.
[Not a valid template]
Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ «Адраджэнне» праводзіць сёння, 30 кастрычніка, жалобную акцыю, прымеркаваную да Дзядоў – дня памяці продкаў. Акцыя дазволеная Менгарвыканкамам.
14:45 Удзельнікі шэсця ўжо ў Курапатах. Найперш людзі ўскладаюць кветкі і запальваюць знічкі.
14:30 Калона набліжаецца да Курапатаў. Над калонай гучыць „Жыве Беларусь!” і спевы.
Шэсце на Дзяды ў Менску.
[Not a valid template]
12:50 Падрабязней пра акцыю – наш карэспандэнт з Менка:
– Зараз шэсце праходзіць па вуліцы Каліноўскага побач з храмам. Людзей мала: я налічыў каля 130 чалавек. Але людзі ўвесь час падыходзяць, бо некаторыя з іх – гэта людзі сталага ўзросту, увесь шлях ім цяжка прайсці. Аднак увесь час новыя людзі далучаюцца да шэсця. Калі параўнаць з папярэднімі гадамі, то ў сёлетнім шэсці на Дзяды бярэ ўдзел самая малая колькасць чалавек.
Дарэчы, вельмі шмат ціхароў, людзей у цывільным. Яны ўсё здымаюць на камеру. Нават сярод удзельнікаў шэсця – так бы мовіць унутры самога шэсця – ёсць людзі, якія ідуць з камерай і здымаюць твар кожнага. Амапаўцаў вельмі мала.
Аўто з амапаўцамі. Яны паралельна едуць паціху.
Шэсце накіроўваецца ва ўрочышча Курапаты, дзе а 15-ай гадзіне запланаваны жалобны мітынг. Пасля мітынгу ў Курапатах усталююць драўляны крыж, які ўдзельнікі шэсця будуць несці ўвесь шлях да Курапатаў.
[Not a valid template]
З 11:30 да 15:00 – шэсце да ўрочышча Курапаты, дзе да 17:00 будзе праходзіць мітынг.
[Not a valid template]
11:52 У шэсці бяруць удзел каля ста чалавек, якія прыехалі з розных рэгіёнаў Беларусі.
Арганізатары заклікаюць удзельнікаў прыносіць з сабой бел-чырвона-белыя сцягі, кветкі, знічкі і расцяжкі. Пасля мітынгу ў Курапатах усталююць драўляны крыж, які ўдзельнікі шэсця будуць несці ўвесь шлях да Курапатаў, паведамляе Белсат.
Фота Максіма Хлябца