Шэсце ў гонар Усіх Беларускіх Святых у Гародні
Некалькі соцен гарадзенцаў прайшлі праз цэнтр Гародні. Усю дарогу іх суправаджалі міліянты ў форме і пад час праходу па праеджай частцы — машыны ДАІ. Гэты хрэсны ход стаў у Гародні ўжо традыцыйным і адбываўся ад царквы святых Барыса і Глеба на Каложы і іншых храмаў горада да храма Усіх Беларускіх Святых, што стаіць на скрыжаванні вуліцы Янкі Купалы і дарогі на Ваўкавыск, Масты, Слонім.
Беларускае Радыё Рацыя