Школа экаактывіста ў Гародні
Два дні ў Гародні вучылі быць экалагічна актыўным. Больш за 10 гарадзенцаў рознага ўзросту прынялі ўдзел у школе экалагічнага актывіста, што ладзілася таварыствам “Зялёная Сетка”. Занякі адбываліся ў цікавай інтэракыўнай форме, калі агульная карціна таго, хто такі экаактывіст нараджалася з дапамогай дыялогу.
Сама школа пройдзе ў некалькі этапаў: першы – гэта сама школа, другі – гэта экалагічны летнік, а трэцім сане распрацоўка ўдзельнікамі экалагічнага праекта.
Пра эканавучанне распавядае адзін з арганазатараў школы Юля Каляда:
– Школу экалагічнага праекта “Зялёная Сетка” праводзяць з 2007 года, а гэта азначае, што ёй ужо 10 гадоў. Але ў Гародні мы праводзім школу толькі другі раз. Гэта абумоўлена тым, што ў горадзе і вобласці становіцца ўсё больш людзей, якіх хвалююць праблемы экалогіі, якія жадаюць прымаць удзел у вырашэнні гэтых праблем, каб жыццё вакол стала больш бяспечным у экалагічным плане і больш здаровым.
На занятках гэтай школы ўдзельнічалі як людзі, што ўпершыню сутыкнуліся з тэрмінам “экаактывіст”, так і актывісты, што ўжо не адзін год удзельнічаюць у грамадскім жыцці горада.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня