Школа роварных актывістаў у Берасці
Школу роварных актывістаў ладзяць у горадзе прадстаўнікі арганізацыі «За вела Берасце!». Папярэдне запланавана, што заняткі будуць адбывацца на Вяслярным канале. Да ўдзелу запрашаюцца дзеці ўсіх узростаў, – распавёў адзін з каардынатараў установы Уладзімір Красько:
– Адзінае што дзеці, якія не дасягнулі 16 год, запрашаюцца да ўдзелу разам з бацькамі. То бок мы забяспечваем са свайго боку ровары і забяспечваем інструктараў, якія будуць паказваць прыёмы бяспечнага перасоўвання на ровары. Цікава, што школа будзе патрэбна тым, хто ўжо ўмее ездзіць на ровары, але хоча навучыцца бяспечнаму перасоўванню, то бок правілам тармажэння і ўваходжання ў паварот і іншым манеўрам.
– Такая школа бестэрміновая, асноўнае абсталяванне будзе закуплена ў кастрычніку, але заняткі працягнуцца і ў зімовы перыяд, проста з меншай інтэнсіўнасцю, – дадаў Уладзімір Красько.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце