Школьнікам і студэнтам часова дазволілі хварэць 5 дзён без даведак



На перыяд уздыму захворвання на вірусныя інфекцыі пры захворванні не больш за 5 дзён дзецям не патрэбная даведка з медычнай установы, паведаміла 10-га кастрычніка прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Гэта тычыцца навучэнцаў установаў дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафэсійна-тэхнічнай, сярэдняй спэцыяльнай і вышэйшай адукацыі, якія хварэюць на вострыя рэспіраторныя вірусныя захворванні.

Асаблівыя правілы ўвялі, каб прадухіліць распаўсюд інфекцый. Правілы будуць дзейнічаць з 9-га кастрычніка і да асаблівага распараджэння Мінздароўя.

Беларускае Радыё Рацыя