Школьнікі спрабавалі перакінуць у Літву партыю цыгарэт
Летнія месяцы старшакласнікі, якія жадаюць падзарабіць, праводзяць не толькі ў вучнёўскіх брыгадах, валанцёрскіх атрадах або школьных лясніцтвах. Некаторыя, спакусіўшыся перспектывай «лёгкіх» грошай, адважваюцца на парушэнне закона.
Так, уначы 6 жніўня 17-ці гадовы жыхар в. Міхалішкі і 16-ці гадовы жыхар в. Быстрыца, вучань сярэдняй школы, паспрабавалі перамясціць праз дзяржаўную мяжу 6 тысяч пачкаў тытунёвых вырабаў. Іх учынак быў перапынены памежнікамі заставы «Астравецкая».
Непаўнагадовыя аформлены парушальнікамі пагранічнага рэжыму, ім выпісаныя позвы. За здзяйсненне правапарушэння ім пагражаюць штрафы да 1150 рублёў, якія прыйдзецца выплаціць іхным бацькам. На гэтым наступствы неабдуманага ўчынку не скончацца: матэрыялы будуць перададзены на разгляд у камісію па справах непаўнагадовых Астравецкага райвыканкама.
Фота gpk.gov.by