Школьны кірмаш у Берасці
Ранцы, касцюмы, сшыткі, алоўкі, атласы масава набываюць у Берасці. Тут пачаў сваю працу на перакрыжаванні вуліц Савецкая і Гогаля школьны кірмаш. Усяго ў ім прымаюць удзел каля сарака гандлёвых кропак.
Жыхары Берасця распавялі пра тое, з якімі мэтамі яны прыйшлі на школьны кірмаш і за якую суму збіраюцца сабраць дзіця ў школу:
– Усё, што патрэбна дзецям для школы – тысяч 500 калі без адзення
– Паціху ўсё набываем, нас гэта не абцяжарвае.
– Палічылі – 300 тысяч патрацілі.
– Пачатковыя класы – вельмі цяжка.
Як адзначаюць гандляры, бацькі для сваіх дзяцей пераважна выбіраюць у параўнанні з мінулым годам не якасную, а самую танную вопратку. Тое ж самае датычыцца і канцылярскіх прыналежнасцяў.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
