Школы могуць стаць крыніцай каронавіруснай інфекцыі
На Берасцейшчыне пераважная большасць бацькоў пакідае дзяцей дома. Яны баяцца таго, што школа можа стаць крыніцай каронавіруснай інфекцыі. Так школа №33 з прычыны COVID-19 ужо часткова сыходзіць на вымушаныя вакацыі:
– У адукацыйнай установе настаўніца захварэла на каронавірус. Важны момант заключаецца ў тым, што прыходзіць выкладчыкам з прыкметамі вострых рэспіраторных вірусных інфекцый да дзяцей у школу строга не забараняюць і іх не правяраюць. Сочаць толькі за тым, каб на тэрыторыі адукацыйнай установы не было іншых асобаў.
Такім чынам, дзеці з пачатковых класаў, што з’яўляліся кантактамі першага роўня, будуць адпраўленыя на каранцін. Пры гэтым уся адукацыйная ўстанова зачыненая не была. Замоўчванне такіх сітуацый стварае яшчэ больш панічныя настроі, паколькі бацькі не ведаюць, дзе чакаць COVID-19.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота yandex.by