Шмат беларусаў не дажывае да пенсіі



На паўгады сёлета павялічваецца пенсійны ўзрост у Беларусі. Згодна з новым законам, мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 62 гады, а жанчыны – у 57 гадоў. Апытаныя на цэнтральных вуліцах берасцейцы распавялі пра сваё стаўленне да такіх зменаў:

– Не хапае грошай на пенсіі. Не, канешне, чалавеку перадпенсійнага ўзросту не вельмі падабаецца, таму што важна і пенсія, і праца дзеля таго, каб паправіць сваё здароўе. Таму што на адзін заробак – немагчыма, на адну пенсію – тым больш.

– Я працую ў лякарні, і шматлікія людзі ўвогуле не дажываюць да тых гадоў, да якіх падымаюць гэты пенсійны ўзрост. Таму, ці дажывём мы да сваёй пенсіі – невядома.

Дадаткова ў заканадаўстве адбыліся змены мінімальнага страхавога стажу. Зараз ён складае 17,5 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце