Шматдзетнага бацьку пакінулі вінаватым у справе з самакатам



Суд Івацэвіцкага раёна праз 9 месяцаў паставіў кропку ў справе шматдзетнага бацькі з Целяхан Аляксандра Іванова. Суддзя пакінуў рашэнне Івацэвіцкага ДАІ ў сіле.

Мужчына аспрэчваў штраф начальніка Івацэвіцкага ДАІ, пяць базавых велічынь, нібы за непадпарадкаванне спецпадраздзяленню ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў «Страла», калі ехаў на самаробным самакаце. Пэўна, у той дзень «Страле» не шчасціла, калі яны зрабілі галоўным парушальнікам Іванова. Маўляў, Іваноў на іх заклікі не рэагаваў, пачаў уцякаць, і ім прыйшлося рабіць план-перахоп. Інспектары склалі 4 пастановы на розныя правапарушэнні і адзін пратакол за непадпарадкаванне.

„Генеральная пракуратура пастановы адмяніла, а пратакол адправілі на разбіральніцтва ў Івацэвіцкую ДАІ. Двойчы пастанова аб штрафе адмянялася судом”, – кажа Аляксандр Іваноў:

– Лічу рашэнне суда несправядлівым. Няма доказаў маёй вінаватасці, няма гуку ў відэарэгістратары, які б даказаў маю невінаватасць. Хоць чамусьці суддзя кажа: проста гуку няма, проста не бачна. Суддзя, не тлумачачы нічым, зрабіў выснову, што я вінаваты.

Паводле Аляксандра Іванова, супрацоўнікі «Стралы» паказалі сваю некваліфікаванасць, успрыняўшы самаробны самакат за сур’ёзны сродак перамяшчэння. Інцыдэнта не павінна было быць наогул. А івацэвіцкія інспектары не асмеліліся пайсці супраць калег. І хоць у нечым, але вінаватым пакінулі простага чалавека, які, калі ехаў на самакаце, нават не думаў, што трэба хавацца ад інспектараў ДАІ. Двойчы пастанова начальніка ДАІ Ігара Пастушына адмянялася і справа накіроўвалася на перагляд.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя