Шматдзетную сям’ю высяляюць з “прэзідэнцкага доміка”
Праўленне калгасу “Зарэчанскі” вырашыла 20 студзеня высяліць шматдзетную сям’ю звольненага дырэктара Дома культуры ў вёсцы Малая Сваротва Баранавіцкага раёна Людмілы Галёвай з “прэзідэнцкага доміка”, бо Галёва цяпер не працуе на калгас.
Пра высяленне жанчына атрымала пісьмовае папярэджанне. Звольніць Галёву з пасады дапамаглі некалькі вясковых кланаў.
Паводле Людмілы, самае прыкрае, што сярод падпісантаў 4 сям’і ўцекачоў з Данбасу, якім жанчына арганізавала дапамогу пры прыездзе:
– Яны, як прыехалі, я да іх заходжу і бачу – суп у вядры жалезным варыцца – ні бульбіны там, нічога. Я хутчэй людзей сабрала, кажу: “Людзі прыехалі з дзеткамі маленькімі, трэба тэрмінова дапамагчы, давайце, хто колькі можа… Усё, што было, занеслі гэтым людзям.
Былы эканаміст калгаса Іван Афанасік лічыць звальненне беспадстаўным. На сходзе ён заступіўся за Людмілу Галёву, за што яго выкінулі з залы:
– Падымаецца першая і кажа: “Я не хачу, каб яна працавала дырэктарам клубу, бо яе куры ходзяць да мяне ў гарод. Падымаецца эканаміст калгасу і кажа, быццам бы яго абазвалі “казлом”.
У эканаміста калгаса уцекача з Данецкай вобласці Рамана Абеляшава быў свой рахунак да Галёвай, але ён пакрывіў душою, што не мог дараваць Галёвай канфлікта са старастам вёскі Ашотам Аганесянам.
Заказчыкам канфлікту Галёва лічыць новага старшыню калгаса Віктара Савося, які не ўзлюбіў яе адразу за адстойванне сваіх пазіцый.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя