Шматтысячная дэманстрацыя ў Барселоне
У Барселоне прайшла шматтысячная дэманстрацыя з удзелам караля і прэм’ер-міністра Іспаніі, паведаміла El Pais.
Шэсце ўзначалілі першыя асобы іспанскай дзяржавы – кароль Іспаніі Філіп VI, прэм’ер-міністр дзяржавы Марыяна Рахой, кіраўнік ураду Каталоніі Карлес Пучдэмон і мэр Барселоны Ада Колаў.
Маніфестацыя прайшла пад лозунгам No tinc for („я не баюся” па-каталанску). Мерапрыемства было прысвечанае памяці ахвяраў тэрактаў, якія адбыліся ў Каталоніі 17 жніўня.
Беларускае Радыё Рацыя
