Шпакі стварылі затор у Аўстрыі



Вялізная чарада шпакоў прывяла да шматкіламетровага затору на аўтадарозе ў Аўстрыі. Відавочцы апісвалі сітуацыю як сцэну з фільму жахаў. Птушкі ледзь не нападалі на машыны, піша выданне Local. Арнітолагі кажуць, што шпакі пачалі падаць на дарогу, таму што наеліся фермантаваных ягад, якія змяшчаюць прыродны спірт. Дождж і туман выклікалі дэзарыентацыю ў п’яных птушак, якія цэлай плоймай кідаліся на машыны.

Беларускае Радыё Рацыя