Шпіталізавалі 23 семінарыстаў з Жыровіч
Пасля велікоднага богаслужэння ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра на каронавірус захварэў архіепіскап Гурый, які лечыцца ў Гародні.
Пасля Гурыя ў шпіталь і пад кантроль медыкаў трапілі 23 семінарысты Менскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах.
Акрамя семінарыстаў каронавірус падазраюць яшчэ ў 18 чалавек з Жыровіцкага манастыра і з аграгарадка Жыровічы. Усе яны таксама шпіталізаваны і знаходзяцца пад наглядам медыкаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён
