Штаб Бабарыкі выступіў з заявай у падтрымку журналістаў



З заявай у падтрымку журналістаў выступіў штаб былога прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі.

«Дзейная ўлада баіцца журналістаў. Яна не дае ім працаваць, блакуе медыя, пазбаўляе акрэдытацыі, затрымлівае рэпарцёраў, ужывае фізічную сілу. Быць журналістам у Беларусі цяпер – гэта небяспечна, цяжка, гэта так патрэбна і важна. Мы хочам сказаць дзякуй усім, хто робіць сваю працу так гераічна, дзякуючы каму ўвесь свет ведае праўду пра тое, што адбываецца ў нашай краіне», – гаворыцца ў заяве, размешчанай у тэлеграм-канале штаба.

Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, у жніўні зафіксавана 151 затрыманне супрацоўнікаў СМІ. Каля 20-ці журналістаў, якія працуюць на замежныя СМІ, пазбаўлены акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных спраў.

Беларускае Радыё Рацыя