„Шталаг 352” – лагер пад Менскам, які пераўзышоў Бухенвальд



22 чэрвеня 1941 года пачалася вайна СССР і Нямеччыны. Каля трох мільёнаў чырвонаармейцаў трапіла ў палон на першым яе этапе. У Масюкоўшчыне пад Менскам месціўся адзін з найбуйнейшых лагераў – „Шталаг 352”.

Распавядае экскурсавод Зміцер Марозаў:

– Першы год існавання лагера быў самым цяжкім для ваеннапалонных. Тыя, хто трапіў у лагер летам 41-га года, яны мелі самыя невялікія шанцы на тое, каб дажыць да 42-га года. Гэта былі нечалавечыя ўмовы, бо колькасць ваеннапалонных была неверагодна вялікай. Не хапала ежы, яе амаль не было, гэта была поўная антысанітарыя, гэта было нават адсутнасць памяшканняў. Тысячы чалавек знаходзіліся ў бараках, якія для гэтага не стваралася.

У Шталагу 352 у Масюкоўшчыне загінула не менш за 80 000 савецкіх ваеннаплонных і цывільных грамадзян. Для параўнання – у вядомым канцлагеры Бухенвальд загінула каля 50 000 чалавек.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск