Што адбывалася на Акрэсціна з удзельнікамі антываенных акцый



Звыш 800 чалавек затрымалі за ўдзел у антываенных акцыях у Беларусі 27 лютага.

Пакаранне для большасці было «стандартнае» — 15 сутак. Жыхар Менску трапіў на Акрэсціна яшчэ да рэферэндуму. Ён расказаў Свабодзе, што адбывалася ў ізалятары. “27 лютага мы пачулі шум. Прыехалі аўтазакі. Канвой у ізалятары “самаліквідаваўся”. Усім пачаў запраўляць АМАП. Людзей заводзілі ў калідор і моцна білі. Мы чулі страшныя крыкі адтуль. Білі, напрыклад, за тое, што “няправільна” стаялі ў стойцы. У камеры на 4 чалавекі іх было па 20 чалавек. Да нас іх ня кінулі. У нас толькі быў адзін моцна пабіты чалавек — усе ногі і ягадзіцы сінія былі пасля візіту ГУБАЗіК. Ён адмовіўся запісвацца ў “пакаянным відэа”, — дадаў суразмоўца Свабоды.

Фота: Sputnik