Што беларусы думаюць пра рэферэндум?
Паміж беларусамі не сціхаюць спрэчкі: ісці ці не ісці на рэферэндум.
Уся справа ў тым, што рэферэндум ініцыяваны не легітымнай, ілжывай уладай. Беларусы добра ведаюць, што ў чарговы раз адбудзецца падман. Тым не менш Лукашэнка трымаецца на штыках і яму пляваць, што ён не легітымны, кажуць людзі:
– Ісці на рэферэндум, трэба штосьці рабіць. Лепей штосьці рабіць, чым нічога не рабіць. Гэта не дае Лукашэнку легітымнасці.
– Байкатаваць трэба тут, за межамі, дзе нікому нічога не перашкаджае, дзе нікога не затрымаюць, не кінуць у аўтазак. Толькі так можна пацвердзіць свой голас.
– Не ісці, бо гэта фарс, гэта падман.
– Мы за Канстытуцыю 1994 года.
– Трэба таму, бо калі нічога не рабіць нічога і не будзе.
– Трэба ісці і сапсаваць бюлетэнь.
Паводле апытаных, патрэбны адзіны план дзеянняў, які будзе весці да перамогі. Нельга мірыцца з тым, што краіну захапіў чалавек, які з дапамогай рэпрэсій трымае народ у палоне.
Беларускае Радыё Рацыя