Што думаюць беларусы пра каранавірус?
Адныя вераць і рыхтуюцца да з’яўлення захворваннямі на тэрыторыі Беларусі, іншым падаецца, што такая з’ява можа быць толькі на Усходзе. Такое стаўленне апытаных на цэнтральных вуліцах жыхароў Берасця на тэму каранавіруса. Яны распавялі пра тое, ці варта баяцца хваробы ў беларускіх умовах:
– Па нашых зводках, яго яма. Нават выступала, не памятаю хто, што ў нас няма чаго баяцца. Мы гатовыя да ўсяго.
– Мы вырашылі, што нічога страшнага не будзе, усё будзе добра. Таму што мы – пазітыўныя людзі і верым у беларускую медыцыну. Яна самая лепшая ў свеце.
– Веру ў тое, што ёсць вірус, але ўсё ж зараз яшчэ ён далекавата ад нас.
Згодна апошніх афіцыйных дадзеных, было пацверджана, што толькі ў Кітаі зараз хворыя на каранавірус больш за 4,5 тысяч чалавек. Агульная колькасць загінулых – 170 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце