Што думаюць гарадзенцы пра танк у цэнтры?
Танк на Савецкай плошчы выклікае спрэчкі ўжо шмат год. Адным ён не падабаецца, яны лічаць, што вайсковай тэхнiцы не месца ў цэнтры. Іншыя кажуць, што калі прыбраць танк, то скрыжаванне ў гэтым месцы стане прасцейшым і палепшыцца рух аўто. Ёсць і такія, хто без танка ўжо і не ўяўляе горада: гэта месца сустрэч i памяці пра вайну.
Апытанне праводзілася ў мінулым годзе, але дагэтуль застаецца актуальным.