Што думаюць пра сёлетнія выбары пінчукі?
У Пінску створана 68 участкаў для галасавання. Да 21 чэрвеня ўключна, як і па ўсёй краіне, пінская выбарчая камісія ажыццяўляе прыём дакументаў па вылучэнні чальцоў ва ўчастковыя камісіі.
Наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска: ці збіраюцца яны прыняць удзел у галасаванні?:
– Я не абыякавы чалавек. Я лічу, што многае змяніць у лепшы бок у нашых сілах.
– Не.
– Ужо шмат чутак хадзіла, што галасы фальсіфікуюцца. Можа быць гэта і не праўда. Але ўсё роўна голас важны.
– Так, напэўна пойдзем. Бо важны голас.
– Мы павінны галасаваць. Мы павінны выканаць свой грамадзянскі абавязак.
Да 20 чэрвеня ў Беларусі ідзе збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта. Пасля напрацягу двух тыдняў пройдзе працэс рэгістрацыі. І з 14 ліпеня па 8 жніўня будзе самы актыўны этап – перадвыбарная агітацыя.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: rfi.fr