Што думаюць пра тунеядцаў у Берасці?
Пабудаваць канцэнтрыцыйны лагер, накласці арышт, прымусіць заплаціць падаткі, выпісваць штрафы, павысіць узровень заробкаў, стварыць умовы для працы – так прапанавалі змагацца з так званымі тунеядцамі апытаныя на цэнтральных вуліцах Берасця грамадзяне. Да тунеядцаў пераважна яны змаглі аднесці алкаголікаў і тых, хто сплочвае аліменты. Меркаванні адносна таго, што варта рабіць з асобамі, што не маюць працы, у берасцейцаў падзяліліся:
– У нас улады нічога не робяць. Соплі распусцяць. У нас на чацвёртым паверсе алкаш – 20 гадоў у маці на шыі сядзеў. І зараз маці памерла і ён сядзіць. А што я магу прапанаваць? Для гэтага ёсць участковы. Улады ёсць для гэтага.
– Я б наогул знішчала іх, гултаёў гэтых. А тыя маладыя, якія ня хочуць прцаваць, я б іх у каменяломні накіроўвала.
– Павінна быць адпаведная заработная плата, каб быў стымул працаваць.
Прыняццё закона аб тунеядцах ініцыяваяў кіраўнік Беларусі – Аляксандр Лукашэнка. Ініцыятыву падтрымалі шэраг наглядных органаў, таксама ініцыятвыву пачалі абмяркоўваць у Палаце Прадстаўнікоў. Аднак на практыцы як рэалізаваць такі закон і каго аднесці да тунеядцаў пакуль ніхто не ведае.
Беларускае Радыё Рацыя