Што думаюць жыхары Бярозы пра падзеі ва Украіне?
На ваенныя падзеі ва Украіне адгукнуліся і маладыя беларусы. Яны ваююць як на баку Украіны, так і на баку прарасейскіх сепаратыстаў.
Жыхары Бярозы не вераць, што хтосьці з іх ваюе за ідэю. Людзі лічаць, што не трэба ўмешвацца ва ўнутраныя справы Украіны:
-Гэта ў першую чаргу людзі, якія вайной зарабляюць. А ідэйных – меншая частка.
-Я разумею тых, хто ваюе на баку ўрада Украіны. Таму што ўрад змагаецца за дэмакратыю. Я не разумею тых, хто ваюе за сепаратыстаў.
– Проста прападуць ні за што. І кім яны адтуль выйдуць? Яны выйдуць наёмнікамі.
– Я лічу, што ў чужыя справы не трэба ўмешвацца.
– Нельга туды ехаць ваяваць. Самі разбяруцца.
Прарасейскіх сепаратыстаў не спыніла трагедыя з малайзійскім самалётам, калі загінула 298 мірных грамадзян. Яны працягваюць вайну.
А беларусы радуюцца мірнай цішыні на сваёй тэрыторыі.
Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза
Фота actualnews.org