Што карыстаецца найбольшай папулярнасцю беларусаў у Польшчы



Беларусы актыўна набываюць польскія тавары. Кожны дзень сотні беларускіх аўто стаяць у чарзе на мяжы, сотні людзей едуць у цягніках у суседні з Берасцем горад Тарэспаль. Кава, гарбата, малочныя і мясныя прадукты, аўтазапчасткі, тэхніка і бытавая хімія – менавіта гэтыя тавары карыстаюцца найбольшай папулярнасцю:

– Мы набываем прадукты харчавання, бытавую тэхніку, аўтазапчасткі і калі-некалі мэблю. Тут выгадней чымсці ў нас у Берасці.

– Каву, габату, бытавую хімію. Усё гэта па якасці неяк лепшае ў Польшчы.

– Чаму? Паглядзіце які тут асартымент і якія кошты. На тое ж мяса. На ўсё іншае. Вось фісташкі зараз набывалі. Дык яны ў тры разы таннейшыя. Усё танней. І бытавая тэхніка таксама.

– Кошты больш нізкія. І хлеб пакупаем, і вінаград, і мясныя прадукты.

Апытаныя беларусы кажуць, што ў памежнай інфраструктуры іх усё задавальняе. Не задавальняе іх толькі палітыка беларускай дзяржавы. Дагэтуль у Беларусі з Польшчай няма малога памежнага руху, што можа значна спрасціць наведванне суседняй краіны.

Беларускае Радыё Рацыя