Што можна зрабіць рамесніцы і маці-адзіночцы за гадзіну



Асуджанай за смайлік у адрас міліцыянта да трох гадоў «хатняй хіміі» Вользе Крондзе з Івацэвіч скарацілі выхад на вуліцу з дзвюх гадзін да часу. Але гэта неяк супала са скаргай Вольгі на пастаянныя абразы ў яе адрас з боку інспектара і яго кіраўніка.

Гаворыць знаёмыя Вольгі Кронды:

Ёй не паказалі пісьмовы прыказ. Бо яго, як аказваецца няма. Навошта так мучыць жанчыну, якой і так нелёгка гадаваць адной дзіця. А дзіця ж таксама мучыцца. Здзекуюцца з маці, здзекуюцца і з яе 6-гадовай Сашы. Бо дзіця вельмі хворае. Яму трэба лячэнне і ўвага. А гэта практычна адымаюць людзі, якія павінны абараняць.

Вольга Кронда зарабляе на жыццё вырабам дзіцячых рэчаў і ўпрыгожанняў, а таксама вышыўкай ручнікаў і сурвэтак. Але за гадзіну яна не ў стане зрабіць усе свае справы: забраць дачку са школы, адправіць заказы кліентам праз банк і пошту і г.д. А гэта адзіны з 6-гадовай дачкой іх заробак.

У знак салідарнасці з гэтай мужнай жанчынай просім зрабіць заказ яе тавару праз інстаграм.

Беларускае Радыё Рацыя