Што прысудзяць Вользе Верамеенцы?



У Гародні сёння будуць судзіць Вольгу Верамеенку. Пасяджэнне пачнецца ў 14.30. Аднак разгляд адміністрацыйнай справы пройдзе не ў будынку суда, а на выязным пасяджэнні, якое запланавана ў будынку на Дубко-5. Там знаходзіцца аддзел унутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёну. Такім чынам, суд будзе закрытым – піша “Гарадзенская вясна”.

Адміністрацыйную справу супраць уласніцы крамы нацыянальных колераў “Адметнасць” пачалі паводле артыкула 24.23. Наяўнасць у краме сувеніраў і тавараў з беларускай нацыянальнай сімволікай міліцыя лічыць несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам. Апошнія месяцы ўлады і сілавікі рознымі спосабамі праследавалі Вольгу Верамеенка. У краму прыходзілі пажарныя, міліцыянты, ідэолагі і нават правакатары.

Беларускае Радыё Рацыя