Што рабіць, каб змяніць жыццё да лепшага?



Што рабіць, каб жыць стала лепей? На дадзены момант – гэта сама актуальнае пытанне ў Беларусі перад чарговымі выбарчымі кампаніямі. Тупіковая сітуацыя, якая склалася за 25 гадоў незалежнасці як на палітычным, так і на эканамічным полі, турбуе ўсіх думаючых беларусаў.

Што рабіць, каб зрушыць сітуацыю да лепшага, гаворыць  малады грамадскі актывіст з Бярозы, які жыве ў Менску,  Ілля Шыманскі:

– Адзіны варыянт, калі б масава беларусы вырашылі з’ехаць за мяжу, зарабіць велізарны капітал, дачакацца моманту, калі тут будуць спрыяльныя ўмовы, вярнуцца сюды і ўкласці грошы ў дэмакратыю. У перамены. Не чакаць грошы ад Захада, і стварыць нейкую такую кааліцыю.

Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) з Бярозы Таццяна Тарасевіч лічыць, што трэба быць больш актыўнымі ўсім беларусам, а не шаптацца на кухні і чакаць, што нехта зменіць жыццё да лепшага:

– Народ мае тое, што ён заслугоўвае, пакуль не атрымаецца нейкай масы, якая захоча жыць па-іншаму, якая захоча штосьці рабіць, каб жыць па-іншаму.

Паводле Іллі Шыманскага, страчаны час, страчаныя магчымасці, дэпрэсіўны стан, адсутнасць адзінага раскручанага лідара не спрыяе аптымізму наконт лепшай будучыні, але сітуацыя можа змяніцца імгненна і непрадказальна.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя