Што рабіць, калі прыйшоў “ліст шчасця”?



Што рабіць у выпадку атрымання „ліста шчасця” ад падатковай інспекцыі?

ліст шчасця_падатак_дармаед

Фота sb.by

Адзін з алгарытмаў дзеяння для людзей – як грамадзянаў, так і неграмадзянаў Беларусі – у такім выпадку прапануе Беларускі Хельсінкскі камітэт. Ён змешчаны на сайце арганізацыі:

– Галоўнае – не прапускаць тэрміны абскарджвання: гэта 30 дзён. Трэба, каб людзі баранілі сваю годнасць да канца. А тое, што нашы персанальныя дадзеныя сабраны недзе ў Менску, кім і як выкарыстоўваюцца – гэта ўжо могуць быць злоўжыванні іншых асоб, бо мы не ведаем, хто запыт падае, у які час і навошта. Гэтага ў беларускім заканадаўстве няма.

Цяпер некалькі грамадскіх арганізацый Беларусі ўшчыльную займаюцца аказаннем прававой дапамогі грамадзянам у гэтай тэме. Гэта Беларускі Хельсінкскі камітэт, прафсаюз РЭП, праваабарончы цэнтр „Вясна” і іншыя.

Хоць дэкрэт №3 кіраўніка краіны незаконны, як адзначаюць праваабаронцы-юрысты, але ўжо тысячы людзей паволе яго атрымалі ўведамленні з падатковай інспекцыі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня