Што скажа Вярхоўны суд?
Былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч распавядае пра тое, ці можа Вярхоўны суд апраўдаць школьніка Даната Скакуна, якога суд асудзіў да 8 гадоў за напад на настаўніцу.
Нагадаем, у красавіку 15-гадовы гімназіст Данат Скакун быў прызнаны вінаватым адразу паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса – ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 139 «Замах на забойства» і асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі.
Данат не прызнаў сваю віну і цяпер спадзяецца на Вярхоўны суд, якія будзе разглядаць справу 19 верасня.
Мікалай Аўтуховіч: Бацькі Даната пазнаёміліся з матэрыяламі справы, падрыхтавалі свае скаргі і заўвагі, якіх набралася дастаткова. Былі праведзены таксама некаторыя незалежныя экспертызы. Калі бацькі пазнаёміліся з пратаколам судовых пасяджэнняў, то заўваг было зроблена на 80 лістоў!
РР: Ці шмат людзей падтрымалі Даната Скакуна у межах той кампаніі, што праводзілася?
Мікалай Аўтуховіч: Дастаткова шмат. Калі друкавалася нейкая навіна, то ўжо за 15 хвілін было каля 400 праглядаў. За тыдзень лічбы даходзілі да 120 тысяч праглядаў.
РР: Якія чаканні ад Вярхоўнага суда?
Мікалай Аўтуховіч: Тут магу сказаць адно – суд павінен аб’ектыўна падысці да разгляду справы, хаця прагнозы рабіць не бяруся. Безумоўна, на поўнае апраўданне ніхто не разлічвае, але будзем спадзяецца, што тыя факты, што будуць прадстаўлены суду паспрыяюць, каб хлопцу хаця б зменшылі пакаранне. Час пакажа…
Кастусь Заблоцкі, Беларускеае Радыё Рацыя