Што такое дэкрэт №3 і як яго абысці?



У Мікашэвічах пры падтрымцы Асамблеі Недзяржаўных дэмакратычных арганізацый сябры грамадскай арганізацыі “Грамада Палесся” арганізавалі і правялі вельмі патрэбны для грамадскасці семінар “Як паводзіць сябе ў выпадку  затрымання міліцыяй”. Вёў семінар грамадскі актывіст Леанід Дубаносаў, які неаднаразова затрымліваўся міліцыяй, мае вопыт і веды па гэтым пытанні, кажа кіраўнік “Грамады Палесся” Віталь Каліноўскі:

– Па-першае, не трэба баяцца міліцыі. Па-другое, трэба скарыстацца магчымасцю напісаць скаргу вышэйшаму кіраўніцтву. Па-трэцяе, людзі даведаліся, што ёсць артыкул 27 Канстытуцыі Беларусі, паводле якога мы маем права не сведчыць супраць сябе і сваіх блізкіх.

Паводле Каліноўскага, прысутныя атрымалі брашуры “Што такое дэкрэт №3 і як яго абысці”, зробленыя на складкі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя