Што такое дэкрэт №3?



У Мікашэвічах шмат людзей не ведае пра дэкрэт №3 – так званы падатак на дармаедаў. На пытанне, як вы ставіцеся да дэкрэта №3, прыкладна 70 % апытаных нічога не маглі адказаць, бо пра гэта не чулі, кажа  сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Віталь Каліноўскі.

20151130_115600

Ён правёў тлумачальную працу сярод людзей і быў задаволены яе вынікамі:

– Калі людзі даведваліся, што гэта ўказ кіраўніка дзяржавы пра падатак за тое, што чалавек не працуе, то ставіліся вельмі негатыўна. Таксама я зайшоў у Мікашэвіцкі гарвыканкам, каб задаць тое ж самае пытанне чыноўнікам. Яны лічаць, што гэты дэкрэт правільны, бо людзі проста не хочуць працаваць.

Віталь Каліноўскі не толькі правёў тлумачальную працу сярод гараджанаў, але і раздаў брашуры пра дэкрэт №3, выдадзены за сродкі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Беларускае Радыё Рацыя