Што турфірма можа зрабіць для беларускай справы?



У цэнтры Гародні з’явілася бадай першая, сярод турыстычных фірмаў, шыльда з інфармацыяй па-беларуску. На шыльдзе кампаніі „Ростынг” пазначана, што кампанія прапануе кліентам. 

На думку прадстаўнікоў кампаніі, якая ўжо 6-ць гадоў працуе на рынку турпаслугаў, беларускую мову варта ўжываць. Кажа кіраўніца прадстаўніцтва кампаніі „Ростынг” спадарыня Юлія:

Нават не ведаю як адказаць на гэта пытанне. Мы ўсё ж такі жывем у Беларусі і адна з нашых дзяржаўных моваў – гэта ўсё ж беларуская. Я разумею, што на жаль  быў перыяд, калі ёй практычна не карысталіся. Калі зрабіць штосьці ў нашых сілах, то чаму б не пачаць хаця б з малага – хаця б павесіць вітанне для нашых турыстаў на беларускай мове.

На пачатку восені для гарадзенцаў па-ранейшаму застаюцца гарачымі туры: на чарнаморскае ўзбярэжжа, у Балгарыю, Турцыю, на Адрыятычнае ўзбярэжжа ў Чарнагорыю, а таксама на міжземнае ўзбярэжжа Тунісу. Бязвізавы наплыў замежнікаў для прадстаўнікоў кампаніі не асноўны кірунак працы, найчасцей звяртаюцца менавіта грамадзяне Беларусі: 

– На жаль гэта не асноўны кірунак нашай працы. Мы акрэдытаваныя, але мы больш працуем на выязны турызм. Усё, што датычыць уязнога турыста, мы бачым, што колькасць экскурсій, груп, бо ўсё гэта ў цэнтры, круціцца вакол нас, насамрэч вырасла.

Колькасць беларускіх турыстаў за апошні год не змянілася.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня