Што ведаюць жыхары Бярозы пра выбары?



Да лёсавызначальнай падзеі краіны – выбараў прэзідэнта – засталося менш за два месяцы.

i3333o

А ў Бярозе публічна пра выбары гаворыць адна чырвона-зялёная расцяжка   ў цэнтры горада на вуліцы Леніна, на якой 4 словы: выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Як паказала апытанне, у гараджан вельмі сціплае ўяўленне пра гэту важную падзею:

– Менавіта маё ўражанне, што гэта не выбары, а проста гулянка ідзе. Трэба некуды ўваліць грошы, якія з людзей у якасці падаткаў выцягнулі.

– Выбары прэзідэнта 15 кастрычніка. Пікетаў я не бачыў і нічога я не чуў.

– Нічога я не ведаю. Няма ніякай рэкламы. Ціха пакуль.

– Нічога не ведаю. Няма ў нас ніякай інфармацыі пра гэта. Нідзе нічога не вісіць. Але я буду галасаваць за Лукашэнку: вайны няма, хлеб ёсць і да хлеба ёсць, людзі адзетыя, абутыя.

Людзі жартуюць,  падрыхтоўчы перыяд да выбараў вельмі кароткі, затое самі выбары ідуць тыдзень. Пра тое, што чакае пасля выбараў, грамадзяне стараюцца не думаць.

Беларускае Радыё Рацыя