Затрыманні азотаўцаў ішлі з 19 па 23 верасня. На 24 верасня вядома, што пад вартай засталіся шэсць былых і дзейных работнікаў «Гродна Азоту»:
1. Сяргей Шэлест, былы апаратчык цэху «Аміяк-3»; 2. Андрэй Пагярыла, былы сьлесар-рамонтнік цэху «Аміяк-3»; 3. Уладзімір Жураўка, былы апэратар ДПУ цэху «Аміяк-3»; 4. Андрэй Башан, работнік цэху «Аміяк-3»; 5. Валянцін Цераневіч, памочнік майстра на заводзе «Хімвалакно» (які ўваходзіць у склад «Гродна Азоту»), намесьнік старшыні Беларускага незалежнага прафсаюзу «Гродна Азоту»; 6. Вадзім Яфіменка, супрацоўнік «Хімвалакна».
Як паведаміла крыніца з «Гродна Азоту», усіх перавялі ў СІЗА КДБ. Цяпер заключаюць дамовы з адвакатамі, нехта пагадзіўся на дзяржаўнага абаронцу. Адвакаты пад падпіскай аб неразгалошваньні. Сваякі паехалі ў Менск, каб перадаць затрыманым перадачы.
Наколькі вядома, абвінавачаньняў яшчэ не прад’яўлялі. Прычына затрыманьня азотаўцаў невядомая.