Што жыхары Бярозы ведаюць пра Леніна?



22 красавіка – дзень народзінаў Уладзіміра Леніна, у Беларусі не адзначаецца як свята. Ад традыцыі савецкіх часоў засталіся толькі ленінскія суботнікі перад гэтай датай. Нагадваюць пра Леніна і шматлікія помнікі на вуліцах і плошчах беларускіх гарадоў. Мы апыталі жыхароў Бярозы, як яны цяпер успрымаюць правадыра бальшавікоў:

–  Рэвалюцыю зрабіў, а больш нічога не ведаю.

–  Ён чума. Нічога не зрабіў для людзей, а мы цяпер пакутуем з-за яго.

–  Ён крыху хворы на галаву быў, рэвалюцыю пачаў.

–  Я не ведаю…

–  Ну, як жа, гэта наш правадыр – Уладзімір Ільіч Ленін. З ім звязана рэвалюцыя. Дзякуючы яму з’явіўся Савецкі Саюз. Вызваліў людзей, якія перасталі быць рабамі. З’явілася магчымасць вучыцца, працаваць. Нейкая роўнасць.

–  Правадыр. Зрабіў рэвалюцыю. Можа, і непатрэбна яна была. Хто яго ведае… Які сэнс у ёй? Я хутчэй за Гітлера, чым за Леніна.

Паводле гісторыка Паўла Дайліда, моладзь нават не ведае, хто такі Ленін. І калі Ленін ужо выціскаецца са свядомасці грамадзян, то яго месца павінен заняць сапраўдны нацыянальны герой – такі, як Тадэвуш Касцюшка.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза