Што значыць быць інвалідам у Беларусі?



34-гадовы інвалід 2-ой непрацоўнай групы Андрэй Розумаў з Баранавіч лічыць беларускую медыцыну залішне забюракратызаванай. Асабліва мардуе інвалідаў пераасведчанне групы інваліднасці.

andrej rosumau Дзе ўсё залежыць не ад стану інваліда, а ад настрою ўрача, яго суб’ектывізму. Кажа Андрэй Розумаў:

– Я залежу ад настрою лекара, які будзе падпісваць мне групу. Калі ў яго будзе добры настрой і ён будзе мне сімпатызаваць, то падпіша. Калі ў яго нейкі крызіс, дэпрэсія – не падпіша. Гэта старая добрая дзяржаўная палітыка ў галіне медыцыны ў адносінах да насельніцтва, дзе няма хрысціянскай веры, а ёсць паперкі, пратаколы і хабарніцтва.

Пенсіямі інваліды таксама не могуць пахваліцца. Каля 2 000 000 рублёў пры аплаце роднымі кватэры, ільготах на лекі і праезд  дае неяк пражыць інваліду  2 групы, то пенсіі пры сённяшнім беспрацоўі інвалідам 3 групы хапае толькі  на хлеб і ваду.

Беларускае Радыё Рацыя