Штогадовая з’ява працягвае выклікаць цікавасць



56_fantastykaМінулай ноччу мы маглі назіраць нябесны спектакль, які называем зарападам. Метэорны дождж можна назіраць з паловы ліпеня амаль да канца жніўня, але ў мінулую ноч ён быў вельмі інтэнсіўны. Кажа Дзяніс Філіпенка – географ, аматар астраноміі.

Гэта шлейф з розных часцінак, якія застаюцца ад каметы Свіфта-Тутля. Называюцца яны персеіды, бо бачныя з сузор’я Персея. Гэта звычайная камета, якая ляціць у космасе і распадаецца, а з кожным годам шлейф ад яе застаецца ўсё меншым і меншым.

Маленькія асколкі каметы, праходзячы праз атмасферу, згараюць і ствараюць уражанне падаючых зорак. Гэтую з’яву можам назіраць на небе кожны жнівень.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота kristi.za.pl