Штогод у Беларусі памірае ад анкалогіі амаль 18.000 чалавек
Чарнобыль паўплываў толькі на рост захворвання ракам шчытападобнай залозы Астатнія анкалагічныя захворванні беларусаў не звязаныя з аварыяй на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, – сцвярджае прафесар, намеснік дырэктара па навуцы Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і радыялогіі Сяргей Красны.
Між тым, па афіцыйных звестках, штогод у Беларусі памірае ад анкалогіі амаль 18.000 чалавек – гэта сярэдні беларускі райцэнтр.
Каб засцерагчы грамадзян ад уплыву радыяцыі, на Берасцейшчыне, цэнтры гігіены і эпідэміялогіі сумесна з ляснымі гаспадаркамі, пераходзяць на ўзмоцнены рэжым маніторынгу радыяцыі ў лясах.
Былы намеснік пінскага міжраэгіянальнага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі
Эдуард Лявіцкі адзначае, што менавіта з-за радыяцыі ўзрасла колькасць анкалагічных і сардэчных захворванняў:
– Ёсць змены з боку сардэчна сасудзістай сістэмы, сістэмы кровазвароту галаўнога мозгу, які выяўляюцца з часам, а не адразу. Асабліва злаякасныя пухліны страўнікава-кішэчнага тракту, органаў дыханння.
Адмыслоўцы адзначаюць, што рэха Чарнобыля яшчэ доўгія дзесяцігоддзі будзе чуваць на Беларусі. Нажаль, радыяцыя рознымі шляхамі трапляе ў арганізм чалавека і выклікае непапраўныя змены.
Беларускае Радыё Рацыя