Штогод у беларускіх лясах губляецца да 400 чалавек



Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў Сяргей Новік, кіраўнік упраўлення аварыйна-выратавальных службаў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый МНС:

– У сярэднім за год губляецца 350-400 чалавек па краіне. У 2018 годзе, калі служба была створана ў траўні, было знойдзена 379 чалавек, з іх 31 дзiцёнак. 2019 год – гэта 425 чалавек, з іх 26 дзяцей. І ўжо за шэсць месяцаў 2020 года – 64 чалавекi, з іх 8 дзяцей.

Ратавальнікі МНС працуюць сумесна з Міністэрствам лясной гаспадаркі, Міністэрствам унутраных спраў і грамадскай арганізацыяй – ратавальна-пошукавым атрадам „Анёл”.

Беларускае Радыё Рацыя