Штучная дата ў календары



3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэтае дзяржаўнае свята праводзіцца пампезна на вышэйшым узроўні. Але яно не аб’яднала, а раз’яднала беларусаў. Калі адны яго ўспрымаюць як Дзень Незалежнасці, то другія лічаць, што ніякай незалежнасці Беларусь не мае да гэтага часу. А менавіта 3 ліпеня, калі адлічваць незалежнасць з часоў Другой сусветнай вайны, у Бярозаўскім раёне ішла вайна, кажуць людзі:

– Ды ніхто яго не святкуе.

– Гэта асабістае свята Лукашэнкі.

Гэта нашае беларускае свята. Навошта нам тая Амерыка ці Еўропа. Нам з Расеяй трэба сябраваць, гэта ж нашыя браты. А што, хацелі б, каб мы да Амерыкі ці Еўропы далучыліся?!

– У Бярозаўскім раёне 3 ліпеня яшчэ вайна была, людзі гінулі. Не лічу, што гэтае свята адносіцца канкрэтна да нашага раёна.

Гісторык Уладзімір Хільмановіч згодны з тымі, хто не лічыць Дзень Незалежнасці святам. Паводле Хільмановіча, гэта штучная дата ў календары:

– Абвяшчаць гэтую дату Днём Незалежнасці ёсць поўным абсурдам гістарычным і ідэалагічным. Ёсць больш важныя даты ў станаўленні нашай дзяржаўнасці, і найперш гэта 25 сакавіка.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. 27 ліпеня на афіцыйным узроўні было абвешчана Днём Незалежнасці Беларусі.

Па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі, у 1996 годзе падчас рэспубліканскага рэферэндуму было прынята рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці ў дзень вызвалення сталіцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — 3 ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота sb.by