Шумчанка і Статкевіч падалі заяўку на Марш прадпрымальнікаў
Старшыня грамадскага аб’яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка і былы кандыдат у прэзідэнты і палітвязень Мікола Статкевіч падалі заяўку на правядзенне шэсця ў Менску 14 сакавіка.
Заяўку накіравалі ў сталічны выканаўчы камітэт. Шэсце мае сабрацца каля Акадэміі навук, прайсці па вуліцы Сурганава – да парку Дружбы народаў. Там запланаваны мітынг. Меркаваная колькасць удзельнікаў — тысяча чалавек.
Мэта шэсця — “абарона правоў і законных інтарэсаў індывідуальных прадпрымальнікаў”.
Калі заяўку не задаволяць і шэсце не дазволяць, кажуць ініцыятары, 25-га сакавіка людзі пойдуць у любое месца ў цэнтры Менску і правядуць там несанкцыянаваную акцыю.
Нагадаем, у гэту нядзелю, 28 лютага, мае прайсці трэцяя акцыя.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з фэйсбука Мікалая Статкевіча