Шымон Перас пры смерці
Былы прэзідэнт Ізрайлю і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Шымон Перас перанёс цяжкі інсульт. Медыкі ўвялі 93-гадовага палітыка ў стан штучнай комы. Пра гэта паведаміла Reuters.
Перас быў дзявятым прэзідэнтам Ізрайлю ў 2007-2014 гадах. Сын Пераса Хемі сказаў журналістам, што ён „моліцца і спадзяецца на лепшае, аднак гэта цяжкі час”.
2 жніўня Шымону Перасу споўнілася 93 гады. Нарадзіўся ж ён на тэрыторыі сучаснай Беларусі – у мястэчку Вішнева на Валожыншчыне. Тады яго прозвішча было Перскі. Бацька будучага палітыка Іцхак Перскі быў скупшчыкам піламатэрыялаў, якія мяняў на іншыя тавары.
Палітычная кар’ера Шымона Пераса доўжылася больш 70 гадоў. Ён займаў розныя міністэрскія пасады ажно ў 12 Кабінетах міністраў Ізрайлю, а потым стаў і прэзідэнтам гэтай краіны.
Беларускае Радыё Рацыя