Сілавікі агучылі сваю версію вяртання Іллі Вайцяховіча ў Беларусь
Сілавікі агучылі сваю версію вяртання Іллі Вайцяховіча ў Беларусь. У „пакаяльным відэа”, якое з’явілася ў праўладных тг-каналах, ён кажа, што вырашыў вярнуцца ў Беларусь, бо не мог знайсці сябе за мяжой. Відавочна, што мужчыну прымусілі сябе абгаварыць.
Вайцяховічу 36 гадоў. Ён малодшы сын вядомага бізнесоўца Эдуарда Вайцяховіча, які памёр на гэтым тыдні. У 2020 годзе Ілля ўдзельнічаў у пратэстах, быў затрыманы і арыштаваны на 15 сутак. Пазней ён пераехаў у Рыгу і жыў там. Вырашыў прыехаць у Беларусь на пахаванне бацькі і быў затрыманы непасрэдна на мяжы.
Беларускае Радыё Рацыя