Сілавікі дадуць жорсткую ацэнку «кіроўцам-экстрэмістам»



Сілавікі возьмуць на асаблівы ўлік кіроўцаў, якіх каралі за сігналы або дэманстрацыю “забароненай сімволікі”. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы з спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы.

REUTERS

Па даручэнні кіраўніка МУС супрацоўнікі міліцыі дадуць “жорсткую ацэнку дзеянням асоб, якія дапускаюць грубыя парушэнні Правілаў дарожнага руху”, – піша “Вясна” са спасылкай на тэлеграм-канал сілавікоў.

Па інфармацыі ГУБАЗіКа, пад «грубымі парушэннямі» будуць мецца на ўвазе таксама ўсе парушэнні дарожных правіл, звязаныя з «экстрэмізмам» — «тыя, хто раней прыцягваліся за спыненне на праезнай частцы, падачу сігналу або дэманстрацыю з аўто забароненай сімволікі, будуць узяты на асаблівы ўлік і старанна правераны на прадмет выкарыстання транспарту ў адпаведнасці з законам».