Сілавікі паведамілі пра „хапун” у Ваўкавыску



У Ваўкавыску затрымалі як мінімум шэсць чалавек. Гэта вынiкае з відэа, якое апублікаваў тг-канал сілавікоў. Затрыманых вінавацяць у распаўсюдзе „экстрэмісцкіх” матэрыялаў. Паведамляецца, што затрыманні адбыліся 25 верасня ў рамках спецмерапрыемства „Правапарадак”.

Раней стала вядома пра не менш за восем затрыманых у Ваўкавыску. Такім чынам, за тыдзень у горадзе затрымалі як мінімум тузін чалавек. Па словах праваабаронцаў, „зачыстка” ў раёне пачалася пасля таго, як падчас аднаго з побытавых выклікаў быў збіты супрацоўнік міліцыі. Пасля гэтага ў Ваўкавыск накіравалі сілавікоў з Менску й Гародні.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: @Grodno_grab