Сілавікі працягваюць катаваць затрыманых асоб



За апошнія 15 месяцаў задакументавалі катаванні 300 чалавек, траціна з іх — жанчыны. На першай Беларускай канферэнцыі ў Таліне прадстаўніца “Вясны” Наталля Сацункевіч агучыла апошнія звесткі пераследу ўладамі грамадзян у Беларусі.

1459 палітвязняў сёння ў зняволенні ў Беларусі. І яшчэ каля 1300 чалавек — гэта былыя палітвязні, людзі на волі зараз. За кастрычнік беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 30 чалавек, — сказала Наталля Сацукевіч. “Вясна” сачыла і раней за катаваннямі, але з такім маштабам праваабаронцы сутыкнуліся ўпершыню.

“За апошнія 15 месяцаў мы задакументавалі амаль 300 чалавек, больш за траціну з якіх – жанчыны. А таксама двое з іх непаўналетнія”, – прывяла статыстыку па катаваннях праваабаронца.

Беларускае Радыё Рацыя